Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́малаціць, ‑лачу, ‑лаціш, ‑лаціць; зак., што.

Малоцячы, выбіць зерне. Вымалаціць сноп.

вы́малачаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вымалаціць.

2. у знач. прым. Абмалочаны. Вымалачаны сноп.

вы́малеваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вымалеваць.

2. у знач. прым. Тое, што і размаляваны.

вы́малеваць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

1. Малюючы, старанна і акуратна перадаць кожную дэталь. // Старанна намаляваць што‑н. Вымалеваць партрэт.

2. Разм. Пакрыць слоем фарбы; пафарбаваць. Вымалеваць машыны ў зялёны колер.

3. Разм. Расходаваць на афарбоўку. Вымалеваць усю фарбу.

вымалёўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Рабіцца больш выразным. Не паспее добра сцямнець, як ужо на ўсходзе вымалёўваецца залаты пасак світанку, і адразу ж прачынаецца лясное птаства. Сабаленка. Чым бліжэй пад’язджаў кабрыялет, тым ясней вымалёўваўся двухпавярховы будынак з доўгім мезанінам і двума балконамі. Караткевіч. // Праясняцца ў свядомасці, рабіцца зразумелым; уяўляцца. І чым больш паглыбляўся Анатоль у кнігі, тым больш яскрава вымалёўвалася перад ім будучыня — камунізм. Асіпенка. А я не мог заснуць аж да самага світання: усё маё дзяцінства вымалёўвалася перада мной. Сабаленка.

2. Зал. да вымалёўваць.

вымалёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вымалеваць.

вы́маліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Дамагчыся чаго‑н. настойлівай просьбай; выпрасіць. Вымаліць прабачэнне.

вымало́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вымалочваць — вымалаціць.

вымало́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да вымалочваць.

вымало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вымалаціць.