выжыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выжыць 1.
выжыва́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выжыць 2.
выжы́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Працаваць з вялікім стараннем, з натугай. Цяжка было.. [Акіліне] з дачкою выкідацца з бясхлеб’я, але ж выжыльвалася як магла. Вітка.
вы́жым, ‑у, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выжымаць — выжаць 2.
выжыма́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выжымаць — выжаць 2.
выжыма́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да выжымаць.
выжыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выжаць 2.
выжына́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да выжынаць.
выжына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выжаць 1.
вы́жыты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выжыць 2.
вы́жыць 1, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; зак.
Застацца жывым пасля цяжкай хваробы, ранення і пад. Хворы выжыў. □ Таполі абламала [бура] голле, паздзірала кару, але таполя выжыла — шуміць во і шуміць. М. Стральцоў. Марылін Манро нейкім цудам пашанцавала выжыць у гэтым пекле эксплуатацыі, нажывы і бізнесу. Новікаў.
•••
Выжыць з розуму — страціць памяць, здольнасць усведамляць.
вы́жыць 2, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; зак., каго-што.
Прымусіць пакінуць свой дом, месца працы і пад.; выгнаць адкуль‑н. Выжыць з хаты.