Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выдаскана́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выдасканальваць — выдасканаліць і выдасканальвацца — выдасканаліцца.

выдаскана́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выдасканаліцца.

2. Зал. да выдасканальваць.

выдаскана́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выдасканаліць.

выдаткава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выдаткаваць.

вы́даткаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выдаткаваць.

вы́даткавацца, ‑куецца; зак.

Зрасходавацца, затраціцца.

вы́даткаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Адпусціць, выдзеліць. Выдаткаваць грошы на будаўніцтва завода. // Зрасходаваць, патраціць. Выдаткаваць усе сродкі.

выда́ткі, ‑аў; адз. выдатак, ‑тку, м.

Затраты на што‑н., расходы; расходная сума. Выдаткі вытворчасці. Непрадбачаныя грашовыя выдаткі. Прыбыткі і выдаткі бюджэту. □ З цягам часу раслі дзеці, а з імі раслі і выдаткі. Хведаровіч.

•••

Накладныя выдаткі — дадатковыя выдаткі на гаспадарча-арганізацыйныя патрэбы вытворчасці і на размеркаванне тавараў.

выдатко́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выдаткоўваць — выдаткаваць.

выдатко́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выдаткавацца.

2. Зал. да выдаткоўваць.