вываксо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вываксаваць.
вывалака́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. вывалакаць — вывалачы.
вывалака́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да вывалачыся.
2. Зал. да вывалакаць.
вывалака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вывалачы.
вывала́кванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. вывалакваць — вывалачы.
вывала́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да вывалачыся.
2. Зал. да вывалакваць.
вывала́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вывалачы.
вы́валачаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вывалачы.
вы́валачы, ‑лачу, ‑лачаш, ‑лача; ‑лачам, ‑лачаце, ‑лакуць; пр. вывалак, ‑ла; зак., што.
1. Выцягнуць волакам што‑н. адкуль‑н. Вывалачы лодку з вады на бераг. // Разм. Выцягваючы, выбавіць што‑н., што загрузла, засела. Вывалачы воз з гразі. □ Царкоўны стараста.. стаяў і спакойна пазіраў, як а. Мадэст церабіўся ў гразі і не мог вывалачы з балота ног. Колас. // Вынесці каго‑, што‑н. Яна [цётка Броня] вывалакла на ганак зэдлік, які раней валяўся ў сенцах. Шыловіч. Марна павалэндаўшыся так з гадзіну, двое паліцаяў вывалаклі Сотнікава з памяшкання і кінулі ў тую самую камеру, дзе стараста. Быкаў. // Выцягнуць, прымусіць выйсці. Хлопцы амаль сілком вывалаклі мяне з інтэрната на прастор ракі. Сабаленка. [Сцяпан:] — Не мог [Быкоўскі], як трэба, па-хрысціянску — з сватам.. маю дачку ўзяць, але, як злодзей, хацеў праз акно вывалачы! Купала.
2. Разм. Украсці.
вы́валачыся, ‑лакуся, ‑лачашся, ‑пачацца; ‑лачамся, ‑лачацеся, ‑лакуцца; зак.
Разм. Выйсці адкуль‑н. Вывалачыся з хаты на двор.