Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́барны, ‑ая, ‑ае.

1. Які замяшчаецца шляхам выбараў. Выбарная пасада. Выбарныя органы.

2. Абраны на якую‑н. пасаду галасаваннем. Выбарныя асобы. // у знач. наз. вы́барны, ‑ага, м. Асоба, упаўнаважаная прыняць удзел у непрамых выбарах. Савет выбарных.

вы́барчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да выбараў службовых асоб галасаваннем. Выбарчы ўчастак. Выбарчы сход, бюлетэнь. Выбарчае права.

вы́баршчык, ‑а, м.

Той, хто мае права ўдзельнічаць у выбарах дэпутатаў. Агітатары правялі гутаркі з выбаршчыкамі. Шамякін.

вы́баршчыца, ‑ы, ж.

Жан. да выбаршчык.

вы́бары, ‑аў; адз. няма.

Выбранне шляхам галасавання дэпутатаў у прадстаўнічы орган дзяржавы, службовых асоб, членаў арганізацыі. Выбары дэпутатаў ва ўсе Саветы дэпутатаў працоўных.. праводзяцца выбаршчыкамі на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Канстытуцыя БССР.

выбаўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выбаўляць — выбавіць.

вы́баўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выбавіць.

выбаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да выбавіць.

выбача́льны, ‑ая, ‑ае.

Які заслугоўвае выбачэння; даравальны.

выбача́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да выбачаць.