асклі́злы, ‑ая, ‑ае.
Абл. Аслізлы. Пастаяў [Макоўчык] хвіліну панура, павольна пайшоў уніз, упіраючыся абцасамі ботаў у асклівлы грунт. Мележ.
асклюдава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад асклюдаваць.
асклюдава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.
Тое, што і абсклюдаваць.
асклюдо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да асклюдаваць.
аско́блены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад аскабліць.
аско́лак, ‑лка, м.
Адколаты ад чаго‑н. кавалак. Асколак каменя, гранаты. □ Даходзяць толькі гукі — выццё снарадаў, скрогат выбухаў, сіпенне асколкаў... Мележ. Сярод лужыны валяліся асколкі цудоўнай Сонінай чарніліцы. Курто. // перан.; чаго. Тое, што захавалася ад мінулага, зніклага. Асколкі старога свету. □ Трухлявая салома і паркан — Далёкае мінуўшчыны асколкі. Колас.
аско́лачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да асколка. Асколачная рана. // Які разрываецца на шматлікія асколкі, разлічаны на паражэнне асколкамі. Асколачная граната. Бомба асколачнага дзеяння.
аско́ма, ‑ы, ж.
Непрыемнае вяжучае адчуванне ў роце, абвостранае адчуванне на зубах ад чаго‑н. кіслага. У Сяргейкі ад аскомы нават рот пачало зводзіць. Хомчанка. // перан. Непрыемнае адчуванне ад чаго‑н., што вельмі надакучыла. Што ім [маладым] славы аскома? Ім адна ўзнагарода — Ведаць, верыць, што шчасце не здрадзіць народу. Грачанікаў.
•••
Аскому нагнаць (набіць) гл. нагнаць.
аскраба́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. аскрабаць — аскрэбці.
аскраба́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да аскрабаць.