асколак, ‑лка, м.

Адколаты ад чаго‑н. кавалак. Асколак каменя, гранаты. ▪ Даходзяць толькі гукі — выццё снарадаў, скрогат выбухаў, сіпенне асколкаў... Мележ. Сярод лужыны валяліся асколкі цудоўнай Сонінай чарніліцы. Курто. // перан.; чаго. Тое, што захавалася ад мінулага, зніклага. Асколкі старога свету. ▪ Трухлявая салома і паркан — Далёкае мінуўшчыны асколкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)