высо́кі, ‑ая, ‑ае.
1. Вялікі, працяглы знізу ўверх; проціл. нізкі. Высокі дом. □ На парозе паказаўся высокі стары ў цёмнай кашулі,.. з люлькаю ў зубах. Якімовіч. Велізарны, высокі, ясна асветлены зал быў перапоўнены. Самуйлёнак. Над намі шушукаюцца высокія гордыя хвоі. Бядуля. // Які знаходзіцца на значная вышыні над узроўнем мора. Высокая мясцовасць. Высокія горы.
2. Значна большы за сярэднюю норму. Высокія тэмпы развіцця. Высокі ўраджай. Высокая тэмпература. □ Напярэдадні майскага свята механічны цэх.. узяў самыя высокія абавязацельствы. Шыцік.
3. Добры па якасці; выдатны. Высокае майстэрства. Высокая культура. Высокая тэхніка.
4. Выдатны па свайму значэнню, вельмі важны; пачэсны, шаноўны. Высокая ўзнагарода, пасада. Высокі гонар. Высокі госць.
5. Поўны глыбокага значэння, незвычайны па свайму зместу. Высокія ідэі. Высокая мэта. □ Напоўнены сэрцы Пачуццём высокім; Нас гордасць шугае Патокам глыбокім. Колас.
6. Вытанчаны, рафінаваны. Высокае мастацтва. Высокая культура.
7. Тонкі, рэзкі (пра гукі). Высокі голас. Высокая нота. □ З дынаміка пачуліся перарывістыя гукі: то высокія, то нізкія. Шыцік. З кузні ляцеў звон сухі, высокі. Пташнікаў.
•••
Высокі стыль — стыль, уласцівы ўрачыстай паэзіі, прозе.
Высокія шыроты — шыроты, далёкія ад экватара, блізкія да полюсаў.
Птушка высокага палёту гл. птушка.
высо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. высоўваць — высунуць.
высо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да высунуцца.
2. Зал. да высоўваць.
высо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да высунуць.
высо́ўны, ‑ая, ‑ае.
Прыстасаваны для высоўвання. Высоўная скрынка.
высо́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. высочваць — высачыць.
высо́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да высочваць.
высо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да высачыць.
вы́спа, ‑ы, ж.
Невялікі востраў, часцей пясчаны. Пасярод ракі цягнецца прадаўгаватая пясчаная выспа. В. Вольскі. [Бранавіцкі:] — Сярод гэтых лясоў сустракаюцца выспы, абкружаныя балотамі. Чарнышэвіч.
вы́спаведацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. У веруючых хрысціян — пабыць на споведзі; пакаяцца ў грахах.
2. перан. Разм. Расказаць шчыра пра што‑н.; прызнацца, пакаяцца ў чым‑н. Каму, каму, а Бачурку нават выспавядацца мог Сашка. Гроднеў.