Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выкрышталізо́ўванне, ‑я, н.

Працэс паводле знач. дзеясл. выкрышталізоўвацца і выкрышталізавацца.

выкрышталізо́ўвацца, ‑аецца.

Незак. да выкрышталізавацца.

вы́крышыцца, ‑шыцца; зак.

Паступова распадаючыся на дробныя кавалачкі, разбурыцца. Зубы выкрышыліся. Выкрышылася ад часу чарапіца.

вы́крышыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.

Паламаўшы на дробныя кавалачкі, выдаліць.

выкрэ́сванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выкрэсваць — выкрасаць, выкрасіць.

выкрэ́свацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выкрэсваць.

выкрэ́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выкрасаць.

выкрэ́сліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выкрэсліваць — выкрасліць.

выкрэ́слівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выкрэсліваць.

выкрэ́сліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выкрасліць.