Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

высокапаважа́ны, ‑ая, ‑ае.

Які заслугоўвае вялікай павагі; высокашаноўны.

высокапаліме́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да высокапалімераў.

высокапаліме́ры, ‑аў; адз. высокапалімер, ‑а, м.

Палімеры высокай малекулярнай масы.

высокапаста́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Які займае высокае грамадскае або службовае становішча. Высокапастаўленая асоба.

высокапатрыяты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца высокім патрыятызмам.

высокаправасхадзі́цельства, ‑а, н.

У дарэвалюцыйнай Расіі — тытулаванне высокапастаўленых асоб.

высокапрадукцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца высокай прадукцыйнасцю, дае вялікую колькасць прадукцыі. Высокапрадукцыйная праца. Высокапрадукцыйны станок. Высокапрадукцыйная парода жывёлы.

высокапрыбытко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які дае высокі прыбытак. Высокапрыбытковая гаспадарка.

высокаразвіты́, ‑ая, ‑ое.

Які дасягнуў высокага ўзроўню развіцця. Высокаразвітая сацыялістычная прамысловасць.

высо́касць, ‑і, ж.

У дарэвалюцыйнай Расіі — тытулаванне некаторых членаў царскага дому (ужывалася з займеннікамі «ваша», «іх», «яго», «яе»).