Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́праўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Манера трымацца прама; пастава; знешні выгляд. Вайсковая выпраўка. Маладзецкая выпраўка. □ Генерал устаў з-за стала і пайшоў насустрач Русаковічу, любуючыся яго сабраным і падцягнутым выглядам, акуратнай, бездакорнай выпраўкай. Паслядовіч.

выпраўле́нне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпраўляць ​1 — выправіць ​1.

выпраўле́нне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпраўляць ​2 — выправіць ​2.

вы́праўлены 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выправіць ​1.

вы́праўлены 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выправіць ​2.

выпраўля́цца 1, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да выправіцца ​1.

2. Зал. да выпраўляць ​1.

выпраўля́цца 2, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да выправіцца ​2.

2. Зал. да выпраўляць ​2.

выпраўля́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да выправіць ​1.

выпраўля́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да выправіць ​2.

вы́працаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выпрацаваць.

вы́працавацца, ‑цуецца; зак.

Скласціся, узнікнуць на аснове абагульнення пэўнага вопыту. Выпрацаваўся характар. Выпрацавалася пэўная думка. Выпрацаваўся рэфлекс. □ У Саўкі Мільгуна выпрацаваўся свой погляд на рэчы: лепей спазніцца, чым не ў часе схапіцца. Колас.

вы́працаваць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.

1. Зрабіць пэўную колькасць работы; вырабіць. Выпрацаваць мінімум працадзён. Выпрацаваць норму. // Развіць, выхаваць пэўныя рысы, якасці. Выпрацаваць навыкі, характар.

2. перан. Стварыць што‑н. на аснове абагульнення пэўных звестак, вопыту, вывучэння і пад.; распрацаваць. Выпрацаваць праект рэзалюцыі. Выпрацаваць агульнанацыянальныя літаратурныя нормы. □ [Нявіднаму] трэба было звязацца з партызанамі дзеда Талаша і выпрацаваць план сумеснага дзеяння. Колас.

выпрацо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выпрацавацца.

2. Зал. да выпрацоўваць.

выпрацо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпрацаваць.