Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выкрыва́льнік, ‑а, м.

Той, хто выкрывае каго‑, што‑н. Выкрывальнік недахопаў.

выкрыва́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да выкрывальнік.

выкрыва́льны, ‑ая, ‑ае.

Які выкрывае што‑н. Выкрывальны фельетон. Выкрывальны матэрыял. // Уласцівы выкрыванню. Выкрывальная сіла.

выкрыва́нне, ‑я. н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выкрываць — выкрыць.

выкрыва́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выкрыцца.

2. Зал. да выкрываць.

выкрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выкрыць.

вы́крык, ‑у, м.

Гучны адрывісты вокліч, крык. Шум, жарты, вясёлыя выкрыкі поўнага задавальнення поўнілі лазню. Колас. Хутка пачуліся грозныя выкрыкі стражнікаў: «Шырэй дарогу! Шырэй! Убок! Убок!» Пестрак.

выкры́кванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выкрыкваць — выкрыкнуць.

2. Тое, што і выкрык.

выкры́квацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выкрыкваць.

выкры́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выкрыкнуць.