Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вышмаро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вышмараваць.

вышмо́ргванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вышморгваць.

вышмо́ргвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да вышмаргнуцца.

2. Зал. да вышморгваць.

вышмо́ргваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вышмаргнуць, вышмаргаць (у 1 знач.).

вы́шмуляны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вышмуляць.

вы́шмуляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Разм. Выцерці, носячы; вынасіць. Вышмуляць штаны на каленях.

вышмы́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вышмыгнуць.

вы́шмыгнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Хутка і непрыкметна выйсці адкуль‑н. Вышмыгнуць з пакоя ў сад. // Нечакана вырвацца, выслізнуць. Птушка вышмыгнула з рук.

вышна́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вышнарыць.

вы́шнарыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Разм.

1. Абшукаць усё, усюды.

2. Шнарачы, знайсці, адшукаць.