Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

высокаідэ́йны, ‑ая, ‑ае.

Які адзначаецца высокай ідэйнасцю. Высокаідэйны мастацкі твор.

высокаінтэлектуа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца высокім духоўным, разумовым развіццём.

высокакалары́йны, ‑ая, ‑ае.

Які ўтрымлівае вялікую колькасць калорый. Высокакаларыйны корм.

высокакваліфікава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае высокую кваліфікацыю. Высокакваліфікаваны рабочы.

высокакульту́рны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца высокай культурай. Высокакультурны чалавек.

высокалегі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Які ўтрымлівае легіруючыя элементы ў вялікай колькасці. Высокалегіраваная сталь.

высокамалекуля́рны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: высокамалекулярныя злучэнні — рэчывы з высокай малекулярнай масай, большасць якіх адносіцца да палімераў.

высокамара́льны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца высокай маральнасцю.

высокамаста́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца высокімі мастацкімі якасцямі. Высокамастацкія вырабы.

высокамеханізава́ны, ‑ая, ‑ае.

З высокаразвітай механізацыяй. Высокамеханізаваная галіна гаспадаркі.