вы́прасавацца, ‑суецца; зак.
Паддацца прасаванню; стаць адпрасаваным. Бялізна добра выпрасавалася.
вы́прасаваць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
Выгладзіць гарачым прасам; разгладзіць. Выпрасаваць памытую кашулю. □ У суботу пасля работы мы выпрасавалі касцюмы, наваліліся і так надраілі чаравікі, што яны аж зіхацелі. Асіпенка.
вы́прасіцца, ‑прашуся, ‑прасіліся, ‑прасіцца; зак.
Настойліва просячы, атрымаць дазвол пайсці, паехаць куды‑н. Выпрасіцца на пабыўку. □ І выпрасіўся я на работу ў лес. Гарэцкі.
вы́прасіць, ‑прашу, ‑прасілі, ‑прасіць; зак., каго-што.
Атрымаць, дамагчыся чаго‑н. настойлівымі просьбамі. Выпрасіць прабачэнне. □ Валодзька выпрасіў, нарэшце, у рэдактара дазвол паехаць на раён. Брыль.
выпрасо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выпрасоўваць.
выпрасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выпрасаваць.
вы́прастаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выпрастаць.
вы́прастацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Прыняць прамое становішча; разагнуцца, выпраміцца. □ Вудзільна сагнулася і тут жа выпрасталася. Ляўданскі. Жнеі выпрасталіся і пачалі паглядаць на дарогу, на жанчын, што падыходзілі ўсё бліжэй і бліжэй. Мележ.
2. Разм. Легчы, выцягнуўшыся на ўвесь рост. Стомленасць і позні час спараджалі жаданне легчы, выпрастацца і моцна заснуць. Галавач.
3. Разм. Памерці.
вы́прастаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Зрабіць простым, разагнуць. Выпрастаць цвік. Выпрастаць нагу. □ Рыбак, які нёс сеці, выпрастаў нарэшце спіну і паварушыў плячыма. В. Вольскі.
2. Выраўнаваць пагнутае, памятае. Выпрастаць умяціну. □ Каваль ..спачатку гаспадарскім вокам агледзеў вупраж, выпрастаў зморшчыны потніка, тады ўзяўся за плуг. Кулакоўскі.
•••
Ногі выпрастаць — тое, што і ногі працягнуць (гл. працягнуць).
вы́прасці, ‑праду, ‑прадзеш, ‑прадзе; зак., што, чаго.
Прадучы, вырабіць; спрасці, напрасці. Выпрасці нітак на дратву.