вы́праміцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.
1. Тое, што і выпрастацца (у 1 знач.). Дык выпрамся ж трошку, ды жыва за сошку. Купала. Іваніха выпрамілася, уважліва агледзела чалавека — яго няголены.. твар. Лось.
2. Разм. Пайсці ў пэўным кірунку; накіравацца. Аднак не павярнуў чалавек ні дадому, ні ў раённы цэнтр, а выпраміўся проста на горад. Кулакоўскі.
вы́праміць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., што.
Зрабіць прамым, без звілін, паваротаў і пад.; выпрастаць. Выпраміць канал, дарогу, прасеку, лінію.
•••
Выпраміць ток (спец.) — ператварыць пераменны электрычны ток у пастаянны.
выпрамле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпрамляць — выпраміць і стан паводле знач. дзеясл. выпрамляцца — выпраміцца.
вы́прамлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выпраміць.
выпрамля́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для выпрамлення электрычнага току.
выпрамля́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да выпрамляць.
выпрамля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да выпраміць.
выпрамні́к, ‑а, м.
Спец. Прыстасаванне для ператварэння пераменнага электрычнага току ў пастаянны. Паўправадніковы выпрамнік.
выпрамяне́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпраменьваць — выпраменіць і выпраменьвацца — выпраменіцца. // Прадукт гэтага дзеяння. Радыеактыўныя выпрамяненні.
вы́прасаваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выпрасаваць.