Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вывіва́цца, ‑аецца; незак.

Рухацца па звілістай лініі. Бурыя, пад колер зямлі, берагавыя ластаўкі.. спрытна выбіваліся над вадой. Пальчэўскі. // Мець звілісты напрамак. Срэбнаю істужкаю вывіваўся Нёман. Колас.

вывіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вывіць.

вы́віднець, ‑ее; безас. зак.

Добра развіднець. Ужо вывіднела, у блізкім алешніку трашчаць сарокі, на прыбітай, па-летняму зялёнай траве — кропелькі расы. Навуменка.

вы́віжаваць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; зак., каго-што.

Разм. Тайна сочачы за кім‑, чым‑н., выведаць што‑н. раней невядомае, сакрэтнае. [Рыгор:] — Здаецца ж, у той асенні вечар нідзе ні жывой душы не было. Хто б мог вывіжаваць? Сабаленка.

вывіжо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вывіжаваць.

вы́вінціць, ‑нчу, ‑нціш, ‑нціць; зак.

Выкруціць з сярэдзіны чаго‑н. вінт і пад.

вы́вінчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вывінціць.

выві́нчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вывінціць.

вы́віты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вывіць.

вы́віх, ‑у, м.

1. Зрушэнне касцей з пастаяннага месца ў суставе. Вывіх рукі. // Месца, дзе зрушыліся косці.

2. перан. Разм. Адхіленне ад звычайнага становішча, нормы. Фармалістычныя вывіхі ў творчасці. □ Караць прасцей простага, а вось чалавечыя вывіхі выпраўляць куды складаней. Асіпенка.