Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́траўшчыца, ‑ы, ж.

Спец. Жан. да вытраўшчык.

вы́трашчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вытрашчыць.

2. у знач. прым. Шырока раскрыты (пра вочы).

вы́трашчыцца, ‑шчуся, ‑шчышся, ‑шчыцца; зак.

Разм. Шырока раскрыцца (пра вочы); вытарашчыцца. // Уставіцца на каго‑, што‑н.

вы́трашчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., што.

Разм. Шырока раскрыць (пра вочы); вытарашчыць. Нагнуўшыся, .. [маці] прыцягнула мяне да сябе і сказала: — Ну чаго вачаняты вытрашчыў?.. Хадановіч.

вы́трубіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.

1. Разм. Сыграць на трубе якую‑н. мелодыю.

2. Абл. Выпіць шмат чаго‑н. Душою гэтай кампаніі быў Букраба. Здаравенны, увесь з сухажылля, азартны і ў рабоце і ў адпачынку, ён працаваў «акорднікам», на звышурочных пагрузках ды выгрузках, больш за ўсіх зарабляў, найчасцей выйграваў у ачко, мог вытрубіць зараз шэсць, сем і восем кухляў піва. Брыль.

вы́трусіць, ‑трушу, ‑трусіш, ‑трусіць; заг. вытрусі; зак., што.

Разм. Вытрасці. Вытрусіць попел з люлькі. □ Салдат падняў коўдру, вытрусіў яе, зноў старанна разаслаў. Шамякін.

вы́трускі, ‑сак; адз. няма.

Тое, што вытрушана з чаго‑н.; рэшткі. З казённае махоркі Ужо вытрускі адны. І душыць смуткам горкім Душу ўспамін вайны... Вітка.

вы́труціць, ‑тручу, ‑труціш, ‑труціць; зак., каго-што.

Вынішчыць каго‑, што‑н. хімічным спосабам, атрутай; вымарыць. Вытруціць мышэй. // перан. Поўнасцю знішчыць, выкараніць. Вялікая крыўда магла вытруціць з душы ўсё, пакінуць толькі сумныя ўспаміны. Кулакоўскі.

вы́тручаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вытруціць.

вытру́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вытручваць — вытруціць.