вы́трасены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вытрасці.
вы́трасці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; пр. вытрас, ‑сла; зак., што.
1. Трасучы, высылаць, выкінуць што‑н. Вытрасці траву з мяшка. □ Развязан куль. Тут гоман, смех, І рыбу вытраслі на снег. Колас. // Згубіць. [Марынчук:] — Кісет з махоркай прапаў. Ці я вытрас яго ўчора, ці ўкраў хто... С. Александровіч.
2. Трасучы, ачысціць ад чаго‑н. Вытрасці пыл з коўдры. Вытрасці дыван. / у перан. ужыв. [Каваль:] — Мы з табой заўтра пагаворым? Я з цябе гэтую чумакоўшчыну вытрасу! Савіцкі.
•••
Вытрасці душу (дух) — а) змучыць дарогай; б) надакучыць каму‑н. кпінамі, сваркай, скаргамі.
вы́трасціся, ‑трасецца; пр. вытрасся, ‑траслася; зак.
Выпасці, высыпацца ад трасення. Сена вытраслася з воза.
вы́траўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. вытравіць 1 (у 1, 2 знач.).
вытраўле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. вытравіць 1.
вы́траўлены 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вытравіць 1.
вы́траўлены 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вытравіць 2.
вытраўля́цца 1, ‑яецца; незак.
1. Незак. да вытравіцца 1.
2. Зал. да вытраўляць 1.
вытраўля́цца 2, ‑яецца; незак.
Зал. да вытраўляць 2.
вытраўля́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да вытравіць 1.
вытраўля́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да вытравіць 2.
вытраўны́, ‑ая, ‑ое.
1. Зроблены, створаны вытраўленнем. Вытраўны ўзор.
2. Прызначаны для вытраўлення. Вытраўная фарба.
вы́траўшчык, ‑а, м.
Спец. Рабочы, які робіць вытраўку чаго‑н.