Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́тралеваць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Вывезці драўніну з лесу да дарогі. Вытралеваць бярвенні трактарам.

вытралёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вытраляваць.

вы́траліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Спец. Вылавіць тралам.

вытра́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да вытральваць.

вытра́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вытраліць.

вы́трапаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вытрапаць.

вы́трапаць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; заг. вытрапі; зак., што.

1. Ачысціць ад кастрыцы трапаннем. Вытрапаць лён.

2. Разм. Выбіць, вытрасці што‑н. Вытрапаць посцілку.

вытраса́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вытрасаць — вытрасці.

вытраса́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да вытрасці ся.

2. Зал. да вытрасаць.

вытраса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вытрасці.