аско́лак, ‑лка, м.
Адколаты ад чаго‑н. кавалак. Асколак каменя, гранаты. □ Даходзяць толькі гукі — выццё снарадаў, скрогат выбухаў, сіпенне асколкаў... Мележ. Сярод лужыны валяліся асколкі цудоўнай Сонінай чарніліцы. Курто. // перан.; чаго. Тое, што захавалася ад мінулага, зніклага. Асколкі старога свету. □ Трухлявая салома і паркан — Далёкае мінуўшчыны асколкі. Колас.
аско́лачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да асколка. Асколачная рана. // Які разрываецца на шматлікія асколкі, разлічаны на паражэнне асколкамі. Асколачная граната. Бомба асколачнага дзеяння.
аско́ма, ‑ы, ж.
Непрыемнае вяжучае адчуванне ў роце, абвостранае адчуванне на зубах ад чаго‑н. кіслага. У Сяргейкі ад аскомы нават рот пачало зводзіць. Хомчанка. // перан. Непрыемнае адчуванне ад чаго‑н., што вельмі надакучыла. Што ім [маладым] славы аскома? Ім адна ўзнагарода — Ведаць, верыць, што шчасце не здрадзіць народу. Грачанікаў.
•••
Аскому нагнаць (набіць) гл. нагнаць.
аскраба́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. аскрабаць — аскрэбці.
аскраба́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да аскрабаць.
аскраба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да аскрэбці.
аскрэ́бванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. аскрэбваць — аскрэбці.
аскрэ́бвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да аскрэбваць.
аскрэ́бваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да аскрэбці.
аскрэ́бены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад аскрэбці.