выпра́ва, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выпраўляць 2 — выправіць 2 (у 1, 3 знач.).
2. Экспедыцыя, экскурсія, паход і пад. Падводы здаліся нам патрэбныя, калі мы складалі план выправы. Карпюк.
3. Абл. Рэчы, якія рыхтуюцца для таго, хто ідзе (едзе) у дарогу. // Пасаг у выглядзе хатніх рэчаў. Дасць маці выправу: падушку Ды кубел стары з палатном. Купала.
4. Тое, што і выпраўка.
вы́праваджаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выправадзіць.
выправа́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выправаджваць — выправадзіць.
выправа́джвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выправаджваць.
выправа́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выправадзіць.
вы́правадзіць, ‑ваджу, ‑вадзіш, ‑вадзіць; зак., каго.
Прымусіць выйсці, выехаць адкуль‑н.; выгнаць. Выправадзіць няпрошаных гасцей. □ Агата сунула.. [Юрку] ў рукі гурок і выправадзіла з хаты. Чорны.
выправа́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выправаць — выпраць.
вы́правіцца 1, ‑праўлюся, ‑правішся, ‑правіцца; зак.
1. Стаць прамым; выраўняцца, выпраміцца.
2. Пазбавіўшыся недахопаў, стаць лепшым. Гэты Колінька.. невядома, што з яго будзе. Але ж ён сын, нічога не зробіш. Можа яшчэ як-небудзь выправіцца. Пестрак.
вы́правіцца 2, ‑праўлюся, ‑правішся, ‑правіцца; зак.
Пайсці, накіравацца куды‑н.; адправіцца. Жанчыны хуценька апрануліся, схапілі сёе-тое з адзежы, трохі яды і цянькамі выправіліся ў лес. Сабаленка. Выпіўшы пару бутэлек піва, якое Мікола паставіў, выправіўся ён [Васіль] разнесці заказчыкам пасудзіну. Ядвігін Ш.
вы́правіць 1, ‑праўлю, ‑правіш, ‑правіць; заг. выправі; зак., што.
1. Зрабіць звілістае прамым; выраўнаваць, выпраміць. Выправіць рэчышча.
2. перан. Ліквідаваць недахопы, заганы. Выправіць становішча. □ Галоўнае ў жыцці — зразумець сваю памылку, выправіць яе і стаць на правільны шлях. Лупсякоў. // Унесці папраўкі (у рукапіс, карэктуру і пад.); паправіць. Выправіць рукапіс. Выправіць кантрольныя работы вучняў.
вы́правіць 2, ‑праўлю, ‑правіш, ‑правіць; заг. выправі; зак., каго-што.
1. Сабраць і правесці; адправіць. Выправіць дзяцей у школу. Выправіць у далёкую дарогу.
2. Выправадзіць. Выправіць гасцей з хаты.
3. Паслаць куды‑н. з якой‑н. мэтай; адправіць. Выправіць да доктара. Выправіць камбайны ў поле.