Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́струніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Выпрастаць, распрастаць, нацягнуць як струну. Ляціць [цягнік] праз выгары і рэкі, Гудкі паўстанкам аддае. Чыгунка выструніла рэйкі, Як лейцы пругкія свае. Калачынскі.

выстру́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да выструніцца.

выстрыга́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да выстрыгаць.

выстрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выстрыгчы.

вы́стрыгчы, ‑стрыгу, ‑стрыжаш, ‑стрыжэ; зак., што.

Зрэзаць нажніцамі, машынкай якую‑н. частку валасоў, шэрсці і пад. Выстрыгчы пасму валасоў. // Зрэзаць валасы, шэрсць і пад. з чаго‑н.

вы́стрыжаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выстрыгчы.

выстрэ́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выстраліць, выстраляць.

вы́студжаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выстудзіць.

высту́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выстуджваць — выстудзіць.

высту́джвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выстудзіцца.

2. Зал. да выстуджваць.