выстаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да выставіцца (у 1 знач.).
2. перан. Разм. Паводзінамі імкнуцца выклікаць цікавасць да сябе; рысавацца, выхваляцца. Настаўніца Грабёнскай школы злосна шыкала, слухаючы, як экзаменаваў Лабановіч сваіх вучняў і сінела: «Вось як выстаўляецца! Хоча паказацца!». Колас.
3. Зал. да выстаўляць.
выстаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да выставіць.
выстаўны́, ‑ая, ‑ое.
Які можна выставіць, высунуць. Выстаўная рама.
выстача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выстачыць.
вы́стачыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што, чаго і без дап.
Тое, што і выстарчыць (у 1 знач.).
вы́стаяцца, ‑стаіцца; зак.
1. Адпачыць, набрацца сілы (пра коней). [Бацька:] — [Конь] у мяне за зіму выстаіцца і на вясну як-небудзь будзе рабіць. Чорны.
2. Набыць пэўныя якасці (мацунак, пах і пад.) у выніку працяглага стаяння. Выстаялася наліўка.
вы́стаяць, ‑стаю, ‑стаіш, ‑стаіць; зак.
1. Прастаяць які‑н. час. Выстаяць на нагах цэлую змену.
2. перан. Не паддацца, вытрымаць, устаяць. Выстаяць у барацьбе. □ Купчасты дуб, які шмат чаго бачыў на сваім вяку, выстаяў не адну буру. Гурскі. [Міхаліна:] — Нарэшце, падумала я, трэба прайсці праз усе выпрабаванні — нагаворы, ўгаворы, пагрозы, праклёны... і выстаяць! Шамякін.
•••
Выстаяць чаргу — дачакацца, стоячы ў чарзе.
высто́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. выстойваць — выстаяць (у 1 знач.).
высто́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выстаяць.