Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

высокапрадукцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца высокай прадукцыйнасцю, дае вялікую колькасць прадукцыі. Высокапрадукцыйная праца. Высокапрадукцыйны станок. Высокапрадукцыйная парода жывёлы.

высокапрыбытко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які дае высокі прыбытак. Высокапрыбытковая гаспадарка.

высокаразвіты́, ‑ая, ‑ое.

Які дасягнуў высокага ўзроўню развіцця. Высокаразвітая сацыялістычная прамысловасць.

высо́касць, ‑і, ж.

У дарэвалюцыйнай Расіі — тытулаванне некаторых членаў царскага дому (ужывалася з займеннікамі «ваша», «іх», «яго», «яе»).

высокасцябло́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае высокае сцябло. Высокасцябловая кукуруза.

высокатава́рны, ‑ая, ‑ае.

Які дае вялікую колькасць таварнай прадукцыі. Высокатаварная гаспадарка.

высокаталенаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Вельмі таленавіты.

высокатрыва́лы, ‑ая, ‑ае.

Вельмі трывалы; моцны. Высокатрывалы клей.

высокатэхні́чны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца на высокім тэхнічным узроўні.

высокаўраджа́йны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца высокай ураджайнасцю. Высокаўраджайны сорт пшаніцы.