высокамалекуля́рны, ‑ая, ‑ае.
У выразе: высокамалекулярныя злучэнні — рэчывы з высокай малекулярнай масай, большасць якіх адносіцца да палімераў.
высокамалекуля́рны, ‑ая, ‑ае.
У выразе: высокамалекулярныя злучэнні — рэчывы з высокай малекулярнай масай, большасць якіх адносіцца да палімераў.
высокамара́льны, ‑ая, ‑ае.
Які вызначаецца высокай маральнасцю.
высокамаста́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які вызначаецца высокімі мастацкімі якасцямі.
высокамеханізава́ны, ‑ая, ‑ае.
З высокаразвітай механізацыяй.
высокапаважа́ны, ‑ая, ‑ае.
Які заслугоўвае вялікай павагі; высокашаноўны.
высокапаліме́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да высокапалімераў.
высокапаліме́ры, ‑аў;
Палімеры высокай малекулярнай масы.
высокапаста́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Які займае высокае грамадскае або службовае становішча.
высокапатрыяты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які вызначаецца высокім патрыятызмам.
высокаправасхадзі́цельства, ‑а,
У дарэвалюцыйнай Расіі — тытулаванне высокапастаўленых асоб.