аска́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Тое, што і выскаліць.
аска́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да аскаліць.
асканда́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
Разм. Трапіць у няёмкае, непрыемнае становішча; зняславіць сябе, набрацца сораму. Спевакі баяцца аскандаліцца перад новым чалавекам, ды яшчэ валасным пісарам, і трымаюць галасы ў граніцах пэўнай дысцыпліны. Колас. [Анісім:] — Тры дні, братцы, я хадзіў за дзікам. А яго няма і няма. «Ну, — думаю, — аскандаліўся». Адно ж сёння ўсё ж асачыў яго. Гурскі.
асканда́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго.
Паставіць каго‑н. у няёмкае, непрыемнае становішча. [Таня:] — Ён [Павалковіч] пачаў лаяцца з .. [гаспадыняй], як вясковая баба, маўляў, не яе справа: «Не лезьце туды, куды вас не просяць! Вы не ведаеце, якія ў нас адносіны». Чулі? — Раз ён пачаў ужо такое, — абуралася Эма, — дык на ўсю Вільню аскандаліць. Машара.
аскарбі́навы, ‑ая, ‑ае.
У выразе: аскарбінавая кіслата гл. кіслата.
аскаро́міцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.
Уст. разм. Пачаць есці скаромнае пасля посту або парушыць пост, з’еўшы скаромнае. У нас жа ў хлеўчуку вёўся сякі-такі парсюк, бацька яго наважыў адгадаваць, каб хоць было чым аскароміцца на вялікдзень. Сабаленка.
аскары́ды, ‑аў; адз. аскарыда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Доўгі круглы чарвяк, які паразітуе ў кішэчніку млекакормячых і чалавека.
[Ад грэч. askaris, askaridos — гліст.]
аске́пак, ‑пка, м.
Адколаты ад чаго‑н. кавалак; аскалёпак. Аскепкі шкла. Аскепак люстэрка. // Тонкая пласцінка дрэва, якая адколата ўсцяж слаёў. Смалістыя аскепкі. / у перан. ужыв. Аскепкі старога свету.
аске́т, ‑а, М ‑кеце, м.
1. У старажытнасці — хрысціянскі падзвіжнік, які знясільваў сябе постам і доўгай малітвай.
2. Вельмі ўстрыманы чалавек, які вядзе суровы спосаб жыцця.
[Ад грэч. asketes — падзвіжнік.]
аскеты́зм, ‑у, м.
1. Рэлігійна-этычнае вучэнне, якое прапаведуе падаўленне патрэб чалавека і «ўсмерчанне плоці» для дасягнення маральнай дасканаласці. Сярэдневяковы аскетызм.
2. Крайняе ўстрыманне, адказ ад жыццёвых даброт.