Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

высокагатунко́вы, ‑ая, ‑ае.

Высокага, вышэйшага гатунку; высакаякасны. Высокагатунковая пража. Высокагатунковыя вырабы.

высокагума́нны, ‑ая, ‑ае.

Які вылучаецца высокай гуманнасцю. Высокагуманная прафесія.

высокадараві́ты, ‑ая, ‑ае.

Надзвычай даравіты. Высокадаравіты мастак.

высокадахо́дны, ‑ая, ‑ае.

Які дае вялікі даход; высокапрыбытковы. Высокадаходная галіна гаспадаркі.

высокаідэ́йны, ‑ая, ‑ае.

Які адзначаецца высокай ідэйнасцю. Высокаідэйны мастацкі твор.

высокаінтэлектуа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца высокім духоўным, разумовым развіццём.

высокакалары́йны, ‑ая, ‑ае.

Які ўтрымлівае вялікую колькасць калорый. Высокакаларыйны корм.

высокакваліфікава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае высокую кваліфікацыю. Высокакваліфікаваны рабочы.

высокакульту́рны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца высокай культурай. Высокакультурны чалавек.

высокалегі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Які ўтрымлівае легіруючыя элементы ў вялікай колькасці. Высокалегіраваная сталь.