Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́смыкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да высмыкаць.

высмяга́ць, ‑ае; незак.

Незак. да высмягнуць.

вы́смяглы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і высмаглы.

вы́смягнуць, ‑не; пр. высмяг, ‑гла; зак.

Тое, што і высмагнуць. Праўда, вады ў чыгунку не было — ці маці адцадзіла, ці яна высмягла, высахла, як гарэла хата. Сачанка.

вы́снавацца, ‑снуецца; зак.

Вырысавацца, акрэсліцца (пра думку, погляд і пад.). У як бы выпусташаную беспрытомнасцю Галіну галаву прыйшла думка. Яна спачатку была невыразная, нясмелая, але праз момант выснавалася ва ўспамін. Сабаленка.

вы́снаваць, ‑сную, ‑снуеш, ‑снуе; зак., што.

1. Зрабіць, стварыць аснову чаго‑н.; аснаваць. Выснаваць узор.

2. перан. Аналізуючы факты, падзеі, зрабіць які‑н. вывад, выснову, абгрунтаваць што‑н. Думка ліхаманкава працавала і нарэшце выснавала нешта падобнае на апраўданне. Сабаленка.

вы́снены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад высніць.

вы́сніць, ‑сню, ‑сніш, ‑сніць; зак., каго-што.

Убачыць у сне, марах; сасніць. Усё, што высніў хлапчуком, Дарэшты спраўдзіў у паходах. Кірэенка.

высно́ва, ‑ы; Р мн. ‑сноў; ж.

Вывад, заключэнне. Зрабіць выснову. □ [Карызна] ужо дасканала праверыў свае .. адносіны, свае пачуцці да.. [жонкі] і зрабіў рашучую канчатковую выснову. Зарэцкі.

высно́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выснавацца.

2. Зал. да высноўваць.