Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́смеяны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад высмеяць.

вы́смеяць, ‑смею, ‑смееш, ‑смее; зак., каго-што.

Выставіць каго‑, што‑н. у смешным выглядзе, абсмяяць. І песні, і жарты, і танец «зялёнага асла» мелі на мэце — высмеяць местачковы мяшчанскі быт з усімі яго цырымоніямі. Колас.

высмо́ктванне, ‑я. н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. высмоктваць — высмактаць.

высмо́ктвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да высмоктваць.

высмо́ктваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да высмактаць.

высмо́львацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да высмаліцца.

2. Зал. да высмольваць.

высмо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да высмаліць ​1.

вы́смыкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Вырваць, выцягнуць; вышмаргнуць што‑н. у некалькі прыёмаў.

высмы́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да высмыкаць, высмыкнуць.

вы́смыкнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад высмыкнуць.