Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́смалены 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад высмаліць ​1.

вы́смалены 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад высмаліць ​2.

вы́смаліцца 1, ‑ліцца; зак.

Прасякнуць смалою; прасмаліцца.

вы́смаліцца 2, ‑ліцца; зак.

Разм. Выгараць ад сонца, агню і пад.

вы́смаліць 1, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Абмазаць што‑н. смалою; прасмаліць. Высмаліць дно лодкі. Высмаліць шпалы.

вы́смаліць 2, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. Знішчыць агнём, сонцам і пад.; выпаліць. Пажар высмаліў лес. Спёка высмаліла траву на паплавах.

высма́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да высмальваць.

высма́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да высмаліць ​2.

вы́смаркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Рэзкімі выдыхамі выдаліць макроту з носа.

вы́смаркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Высмаркацца. Высмаркаць нос.

высме́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. высмейваць — высмеяць.

высме́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да высмейваць.

высме́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да высмеяць.