вы́служыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.
1. Прабыць на службе пэўны тэрмін; праслужыць. Выслужыць у арміі дзесяць год.
2. што. Атрымаць за службу; заслужыць. Выслужыць персанальную пенсію. Выслужыць узнагароду.
вы́слуханы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выслухаць.
вы́слухаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Уважліва паслухаць, успрыняць сказанае. Выслухаць скаргу. Выслухаць параду. □ Спаважна выслухала настаўніца шчырыя словы. Мурашка.
2. Слухаючы, вызначыць стан некаторых унутраных органаў. Выслухаць работу сэрца. □ Урач выслухаў хворую і нахмурыўся. Шамякін.
выслу́хванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выслухваць — выслухаць.
выслу́хвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выслухваць.
выслу́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да выслухаць.
2. Збіраць чуткі, падслухваць. [Паўлюк:] — Ці ж .. [брат], думаеце, мяне як чалавека прымае? Як сабаку якому кіне костку дый патурыць вон... А яшчэ прымушае хадзіць усюды, выслухваць, што дзе пра яго гавораць, што дзе ладзяць супроць яго. Зарэцкі.
выслухо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выслухоўваць — выслухаць.
выслухо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выслухоўваць.
выслухо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і выслухваць. Начальнік цэха гаварыў надзвычай разважліва, лагодна, цярпліва выслухоўваў кароткія справаздачы, нікога не перабіваючы рэплікамі. Шыцік. Доктар.. падышоў да хворай і ўзяў яе за руку, потым прыклаў трубку да грудзей і пачаў выслухоўваць. Скрыпка. [Цёця Каця пра Зёлкіна:] Бач, ласы які да бабскіх плётак! У самога вушы вялікія, хадзі ды выслухоўвай! Крапіва.
высмага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да высмагнуць.