вы́слізнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Слізгануўшы, выпасці, вырвацца. Рыба выслізнула з рук.
2. перан. Разм. Хутка і непрыкметна выйсці, уцячы адкуль‑н. Ціхенька, каб [мама] не заўважыла, дзяўчынка выслізнула за дзверы і выбегла на вуліцу. Арабей. [Камандуючы:] — Закрывайце ўсе шляхі адыходу ворагу, забіце, зашпаклюйце апошнія шчыліны, праз якія ён можа выслізнуць. Мележ.
высло́ўе, ‑я, н.
Глыбокая па зместу думка, выказаная невялікай колькасцю слоў. Гавораць, чалавека стварыла праца. Звужаючы гэта выслоўе, каб дапасаваць яго да мастацтва, можна сцвярджаць, што чалавек працаю стварае свой талент. Лужанін.
вы́слуга, ‑і, ДМ ‑слузе, ж.
Пэўны тэрмін знаходжання на службе. Падлічыць выслугу год для вызначэння пенсіі.
выслуго́ўвацца, ‑аецца; незак.
Разм. Тое, што і выслугоўваць.
выслуго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Дагаджаць, прыслужваць. — Надзенецца барыняю, бывала, дый сядзіць, а ты ёй выслугоўвай. Скрыган.
вы́служаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выслужыць (у 2 знач.).
выслу́жванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выслужваць — выслужыць, выслужвацца — выслужыцца.
выслу́жвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выслужыцца.
2. Зал. да выслужваць.
выслу́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выслужыць.
вы́служыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
Прыслужваючы, дабіцца чыёй‑н. прыхільнасці. [Ананнеў:] — Гэтыя людзі зусім шчыра, не з жадання выслужыцца, а імкнучыся дапамагчы будоўлі, далі некалькі сот тэхнічных прапаноў. Галавач. Хоць дакументы ў падпальшчыкаў і былі спраўныя, але ўсякае магло здарыцца. Паліцаі ж, як сабакі, унюхваюць, каб выслужыцца. Новікаў.