выслаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да выславіцца.
2. Зал. да выслаўляць.
выслаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да выславіць.
вы́слацца, ‑сцелецца; зак.
Пралегчы па паверхні. Роўны, Шырокі след Выслаўся з хаты ў хлеў. Глебка. // Разаслацца, распаўсюдзіцца. Густы дым ад паравоза.. выслаўся аж пад вагоны. Краўчанка.
вы́слаць 1, ‑шлю, ‑шлеш, ‑шле; зак.
1. каго-што. Паслаць, адправіць. Выслаць сыну пасылку. Грошы выслалі паштовым пераводам. // Накіраваць, паслаць адкуль‑н. або куды‑н. з пэўнай мэтай. Малады фарсісты афіцэрык строга, коратка .. загадаў наладзіць сувязь, выслаць дазоры і наогул трымаць вуха востра. Колас.
2. каго. Выселіць з якога‑н. месца ў адміністрацыйным парадку; саслаць. Каваля закавалі ў кайданы і, па загаду ваяводы, выслалі на вечную катаргу. Якімовіч.
вы́слаць 2, ‑сцелю, ‑сцелеш, ‑сцеле; заг. высцелі; зак., што.
Услаць паверхню чаго‑н. якім‑н. матэрыялам; вымасціць. Выслаць скрынку паперай. Выслаць вазок сенам. Выслаць грэблю бярвеннем.
вы́слізганы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад выслізгаць.
2. у знач. прым. Гладкі, выгладжаны да бляску. Востра паблісквала выслізганая падкова. Лынькоў. Калі пачало развідняцца, выслізганыя гусеніцы, ляскочучы, лічылі апошнія кіламетры магістраль. Мележ.
вы́слізгацца, ‑аецца; зак.
Стаць слізкім, коўзкім, гладкім, выгладжаным да бляску. Пас .. выслізгаўся, блішчыць на сонцы. Пташнікаў.
вы́слізгаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Зрабіць слізкім, коўзкім; выкаўзаць. Выслізгаць брук. Выслізгаць сцежку.
выслі́згвацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да выслізнуцца.
выслі́згвацца 2, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выслізгацца.
2. Зал. да выслізгваць 2.
выслі́згваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выслізнуць.
выслі́згваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выслізгаць.
вы́слізнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Слізгануўшыся, выпасці, вырвацца. Шост выслізнуўся з рук. □ Брыгадзір, вёрткі і сухарлявы мужчына, лоўка .. выслізнуўся з абдымкаў дырэктара і адгарадзіўся ад яго доўгімі далонямі. Б. Стральцоў.