Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выслу́хвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выслухваць.

выслу́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да выслухаць.

2. Збіраць чуткі, падслухваць. [Паўлюк:] — Ці ж .. [брат], думаеце, мяне як чалавека прымае? Як сабаку якому кіне костку дый патурыць вон... А яшчэ прымушае хадзіць усюды, выслухваць, што дзе пра яго гавораць, што дзе ладзяць супроць яго. Зарэцкі.

выслухо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выслухоўваць — выслухаць.

выслухо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выслухоўваць.

выслухо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і выслухваць. Начальнік цэха гаварыў надзвычай разважліва, лагодна, цярпліва выслухоўваў кароткія справаздачы, нікога не перабіваючы рэплікамі. Шыцік. Доктар.. падышоў да хворай і ўзяў яе за руку, потым прыклаў трубку да грудзей і пачаў выслухоўваць. Скрыпка. [Цёця Каця пра Зёлкіна:] Бач, ласы які да бабскіх плётак! У самога вушы вялікія, хадзі ды выслухоўвай! Крапіва.

высмага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да высмагнуць.

вы́смаглы, ‑ая, ‑ае.

Які страціў вільгаць, высах ад гарачыні. Высмаглае поле.

вы́смагнуць, ‑не; пр. высмаг, ‑гла; зак.

Страціць вялікую колькасць вільгаці, вады (ад гарачыні). Высмагла глеба.

вы́смажаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад высмажыць.

высма́жванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. высмажваць — высмажыць.