кулаччо́, ‑а, н., зб.
Пагард. Кулакі (гл. кулак 2). Ціха, агідна шапталася заядлае кулаччо вясковае. Нікановіч.
куле́ць, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца ў значэнні дзеясловаў кульнуцца, кульнуць. Крывёю заліўся Жаўнер ля дзвярэй. Кулець за парог і другі, нібы сноп. Вялюгін.
куле́ш, ‑ляшу, м.
Рэдкая мучная каша з салам. Хутка каля бойкага, вясёлага агню ў пузатым чорным чыгуну булькатаў кулеш. Новікаў.
кулёк 1, ‑лька, м.
Памянш. да куль 1; невялікі куль 1. Кулёк саломы.
кулёк 2, ‑лька, м.
Памянш. да куль 2 (у 1 знач.). // Невялікі мяшочак з паперы; пакунак. Палічкі трэцяй шафы займаліся прадуктамі — гарохам, макаронамі, крупамі, — перасыпанымі з магазінных кулькоў у белыя торбачкі. Ракітны.
кулёк 3, ‑лька, м.
Памянш. да куль 3; невялікі куль 3. Падняў кулёк. Як меддзю, карасямі Набіт да крылля рэдкавокі жак. Прануза.
кулёк 4, ‑лька, м.
Мужчынская кароткая верхняя адзежына прамога пакрою з сукна або паўсукна без падкладкі (вядома больш на Віцебшчыне і Магілёўшчыне).
ку́лі, нескл., м.
Некваліфікаваны рабочы (насільшчык, грузчык, возчык) у некаторых краінах Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі.
[Інд. kuli — заработкі.]
кулі́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Абл. Баханка. Пад столлю на паліцы міскі, чыгуны, дзве куліды хлеба. Галавач.
кулі́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Абл. Невялікая баханка. Падаючы торбу, [маці] загаварыла: — Я тут хлеба дзве кулідкі паклала. Учора спякла. Мележ.
кулі́к, ‑а, м.
Невялікая балотная птушка з доўгімі нагамі і доўгай дзюбай.
куліна́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Жан. да кулінар.