ку́фель ‑фля і ку́халь, ‑хля, м.
Бакал для піва. Па шкле куфля аплывала белая пена і шлёпалася пад ногі. Лобан. Сабе Апейка папрасіў кухаль піва; пакуль буфетчыца налівала, агледзеўся, дзе б прыладзіцца. Мележ.
ку́хан, ‑а, м.
Невялікая булка, начыненая цыбуляй. Цяперашнія Гінкіны куханы былі не падобныя да тых, якія яна прыносіла раней, не белыя. Корбан.
ку́хар, ‑а, м.
Той, хто гатуе стравы; повар. Нават кухар у сталовай Для гасцей для дарагіх З крэндзялямі адмыслова Выпякае пірагі. А. Александровіч.
куха́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Работніца, якая гатуе стравы; паварыха.
куха́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кухара, кухаркі, уласцівы ім. Такіх піражкоў настаўніку ніколі не даводзілася каштаваць, ён еў з ахвотаю і хваліў кухарскія здольнасці бабкі Параскі. Колас. // Прызначаны для кухара, кухаркі. Кухарская кніга.
куха́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Гатаваць стравы; быць кухарам, кухаркай. Нядаўна, як хварэла маці, дзед сам кухарыў. Рылько.
кухля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Верхняя кашуля з футра ў народаў Поўначы. З-пад сваёй новай кухлянкі.. [Тынэлькут] дастае паперку і, асцярожна разгарнуўшы, падае мне. Бяганская.
ку́хня, ‑і; Р мн. ‑хань; ж.
1. Памяшканне з печчу або плітой для гатавання ежы. // Павозка або машына з катламі і плітой для гатавання ежы ў паходных умовах. Палкавая кухня. □ У вёсцы палалі кастры, дымілі паходныя кухні — гатавалася агульная вячэра. Лось. // Разм. Гатаванне ежы. Займацца кухняй. // перан.; чаго або якая. Разм. Скрыты, закулісны бок якой‑н. дзейнасці. Дыпламатычная кухня.
2. Падбор страў, характар ежы. Польская кухня. Французская кухня.
•••
Малочная кухня — а) стравы, прыгатаваныя на малацэ, з малака; б) установа, якая гатуе сумесі розных адвараў з малаком для грудных дзяцей.
[Ад ням. Küche.]