Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

куна́к, ‑а, м.

Друг, прыяцель у каўказскіх горцаў, з якім устанаўліваюцца адносіны асобай блізкасці, гасціннасці і ўзаемнай дапамогі.

[Ад цюрк. кунак — госць.]

куна́цкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кунака. Кунацкая гасціннасць.

2. у знач. наз. куна́цкая, ‑ай, ж. Асобны пакой для кунакоў, гасцей у доме каўказскага горда.

куна́цтва, ‑а, н.

Звычай, які звязвае кунакоў абавязкамі ўзаемнай дружбы, дапамогі, гасціннасці.

кунга́с, ‑а, м.

Вялікая лодка без палубы (грабная або парусная), якая пашырана на Далёкім Усходзе.

кунжу́т, ‑у, М ‑жуце, м.

Паўднёвая травяністая расліна, з насення якой здабываюць алей.

[Перс. kondžud.]

кунжу́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кунжуту. // Прыгатаваны з насення кунжуту. Кунжутны алей.

куні́ца, ‑ы, ж.

Невялікая драпежная жывёліна сямейства куніцавых з каштоўным футрам. // Футра гэтай жывёліны. Каўнер з куніцы.

куні́цавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да куніцы. // Зроблены з футра куніцы. Куніцавая шапка.

2. у знач. наз. куні́цавыя, ‑ых. Сямейства млекакормячых драпежных жывёл, да якога адносяцца барсук, гарнастай, куніца і інш.

куні́цын, ‑а.

Які належыць куніцы. Куніцына гняздо.

кунстка́мера, ‑ы, ж.

Гіст. Збор разнастайных (гістарычных, мастацкіх і пад.) рэдкасцей, а таксама памяшканне для такога збору.

[Ням. Kunstkammer.]