Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ку́ку і ку-ку́, выкл.

Ужываецца гукапераймальна для абазначэння кукавання зязюлі. Падкасілі яго пілы, Павалілі тапары. А зязюля галасіла: — Ку-ку: дзе мой бор стары? Бялевіч. / у знач. наз. Ёсць свае дзівацтвы і ў шэрай зязюлі. Гучнае «ку-ку!» лясной бяздомніцы можна пачуць амаль у кожным ляску. Ігнаценка.

ку-клукс-кла́н, ‑а, м.

Тайная тэрарыстычная расісцкая арганізацыя ў ЗША.

[Англ. Ku-Klux-Klan — відавочна, ад грэч. kýklos — кола, сход і англ. clan — род, група сваякоў.]