куб 1, ‑а; мн. кубы, ‑оў; м.
1. Геаметрычнае цела — правільны шасціграннік, усе грані якога квадраты. Начарціць куб. // Пра што‑н. з формай, выглядам такога шматгранніка. Бетонны куб.
2. Здабытак ад множання якога‑н. ліку самога на сябе два разы; трэцяя ступень ліку.
3. Разм. Кубічны метр. Куб дроў.
[Грэч. kybos.]
куб 2, ‑а; мн. кубы, ‑оў; м.
Пасудзіна цыліндрычнай формы для перагонкі або кіпячэння вадкасці; тытан 3. То яе бачым са шчоткаю ля падлогі, то з мокраю анучаю ля акон, то ля вялізнага куба, дзе гатавалася вада для студэнтаў. Броўка.
ку́бавы, ‑ая, ‑ае.
Сіні, з яркім густым адценнем. Кубавая фарба. Кубавая матэрыя.
кубавы́, ‑а́я, ‑о́е.
1. Які мае адносіны да куба 2. Кубавая батарэя для перагонкі нафты.
2. у знач. наз. кубава́я, ‑ой, ж. Памяшканне, дзе знаходзіцца куб 2. Калі Веньямін, набраўшы ў кубавой кіпятку, сеў вячэраць, у пакой увайшлі яшчэ два яго тубыльцы. Навуменка.
ку́бак, ‑бка, м.
1. Невялікая, звычайна з ручкай, фарфоравая гліняная ці іншая пасудзіна для піцця. Лукаш апетытна еў з чыгуна бульбяную кашу, кусаў хлеб і запіваў з вялікага белага кубка малаком. Ермаловіч.
2. Ваза з каштоўнага матэрыялу, што ўручаецца пераможцу ў спартыўным спаборніцтве як прыз. Пераходны кубак.
кубаме́тр, ‑а, м.
Кубічны метр. Кубаметр грунту.
куба́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм.
1. Сорт пшаніцы.
2. Шапка са смушкавым аколышкам і плоскім верхам.
[Ад назвы ракі Кубані на Паўночным Каўказе.]
кубападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Па форме падобны на куб 1 (у 1 знач.).
кубату́ра, ‑ы, ж.
Аб’ём чаго‑н., выражаны ў кубічных адзінках. Кубатура памяшкання.
кубаўшчы́к, ‑а, м.
Рабочы, які абслугоўвае куб 2.
ку́бел, ‑бла; мн. кублы, ‑оў; м.
Дзежка з вушкамі і векам, звычайна для захоўвання прадуктаў і рэчаў. [Андрэй] адчыніў кубел, выняў кавалак сала. Чарнышэвіч. Мукі.. пшанічнай — і ў мяхах, і ў кублах, і ў скрынях поўна насыпана. Ракітны. За век напакаваліся, аж выпіраюць кублы палатна. Якімовіч.