Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ку́жаль, ‑ю, м.

1. Валакно ачэсанага лёну. Сядзелі за прасніцамі жанкі, прадучы кужаль і кудзелю. Васілевіч. // Ніткі з такога валакна. Кужаль Маланка снавала, Цэўкі сукала і ткала. Купала.

2. Палатно з такіх нітак. Кужаль і шоўк вытыкаюць варштаты Для прыгажэйшых у свеце ўбораў. Танк.

кужэ́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кужалю (у 1 знач.). Кужэльнае палатно. Кужэльныя ніткі. // Пашыты з кужалю (у 2 знач.). Кужэльная кашуля. Кужэльнае адзенне.