да́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дачы 2. Дачны поезд. □ Апынуўшыся па-за сценамі дачнага дома, сябры ўздыхнулі лягчэй. Колас. // Звязаны са знаходжаннем на дачы. Дачны сезон.
дачува́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да дачуцца.
дачу́цца, ‑чуюся, ‑чуешся, ‑чуецца; зак., пра каго-што, аб кім-чым ці з дадан. дап.
Разм. Даведацца з дайшоўшых чутак; дазнацца. Дачуцца пра сям’ю. □ Пятрусь Грыб, адзін з багацеяў мястэчка Дварок, дачуўся надоечы, што лес ягоны сякуць напавал, больш як заўсёды. Брыль.
дачу́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што і чаго, з дадан. дап. і без дап.; (звычайна з адмоўем).
Пачуць, расслухаць. Лукаш не дачуў апошніх слоў. Кавалёў. — Што ты сказала? — маці здалося, што яна не дачула. Васілевіч.
дачу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Памянш.-ласк. да дачка.
даччы́н, ‑а́, ‑о́.
Які належыць дачцэ. Даччына хата. Даччыно вяселле. Даччын сын.
дачыкільга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Кульгаючы, павольна дайсці; дакульгаць. — Тэкля, пачакай часінку, дачыкільгаю да цябе, спытаю нешта. Краўчанка.
дачыне́нне, ‑я, н.
Сувязь з кім‑, чым‑н., адносіны да каго‑, чаго‑н. Адвярнуўшыся, хлопец убачыў Люську, якая, мабыць, мела нейкае дачыненне да камсамольскага камітэта. Навуменка. Ермаліцкі больш за ўсіх меў дачыненне да касы, і ўсе гэтыя заўвагі да некаторай ступені прымаў і на сябе. Скрыган.
•••
У дачыненні да каго-чаго — ужываецца ў значэнні прыназоўніка, які паказвае накіраванасць дзеяння. — А ў тваіх словах у дачыненні да мяне і да маіх ідэалаў няма нічога жандарскага? Чорны.
дачы́рвана, прысл.
Да чырвонага колеру. Праз некалькі хвілін чыгунная печ гудзела на ўсю хату, а бляшаная труба распалілася аж дачырвана. Шашкоў.