Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дахо́длівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць даходлівага, даступнасць для разумення. Даходлівасць тлумачэння.

дахо́длівы, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка ўспрымаецца, даходзіць да свядомасці; зразумелы, даступны. Манера пісьма Хв. Шынклера вельмі простая, даходлівая. Арабей.

дахо́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць даходнага; прыбытковасць. Даходнасць прадпрыемства. Рост даходнасці сельскай гаспадаркі.

дахо́дны, ‑ая, ‑ае.

Які дае значны даход; прыбытковы. Даходнае прадпрыемства. Ільнаводства — даходная галіна сельскай гаспадаркі. □ А дзядзька і гаворыць: «Надумаў я цябе, Ляксей, на [цырульніка] вывучыць. Даходнае месца. Кліентуру сваю будзеш мець». Чыгрынаў.

дахрысція́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які адносіцца да часу, што папярэднічаў з’яўленнню хрысціянства. Дахрысціянскі перыяд.