Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дакалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.

Скончыць калаціць што‑н. Дакалаціць яблыкі.

дакалга́сны, ‑ая, ‑ае.

Які адносіцца да часу, што папярэднічаў з’яўленню калгасаў. Дакалгасная вёска. Дакалгаснае жыццё.

дакало́ць, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., каго-што.

1. Скончыць калоць што‑н. Дакалоць дровы.

2. Разм. Прыкалоць, закалоць канчаткова. Дакалоць свінню.

дакало́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да дакалочваць.

дакало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дакалаціць.

дакана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Давесці да знясілення, пагібелі; загубіць. Як ні мацаваўся Сулкоўскі, але настойка яго даканала. Чарнышэвіч. І памёр Тарас. Няволя З горам даканалі. Зашумелі сумна-сумна Дняпровыя хвалі. Купала. // Дакончыць што‑н., скончыць з чым‑н. — Сена ў стагах, лён у павецях, — пануе над іншымі тонкі, трошкі зрывісты голас, — засталася бульба. Даканаем яе — і баста. Ракітны.

дака́нчвацца,

гл. дакончвацца.

дака́нчваць,

гл. дакончваць.

дакапа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Капаючы, дасягнуць чаго‑н., дабрацца да чаго‑н. Дакапацца да вады. Дакапацца да гліны. □ Бывала, збочыць крыху танк з дарогі — і праваліцца ў дрыгву так глыбока, што да яго немагчыма і дакапацца. Мележ.

2. перан. Разм. Дайсці да чаго‑н., дашукацца. Дакапацца да праўды. Дакапацца да прычыны. □ [Галай] павінен быў дазнацца, што за агеньчыкі бачыліся яму ўночы, дакапацца да сутнасці з’явы. Шыцік.

дакапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што. Скончыць кананне чаго‑н. Дакапаць бульбу. Дакапаць яму.

2. чаго. Накапаць дадаткова. Дакапаць буракоў.

3. што. Пракапаць да якога‑н. месца. Дакапаць канаву да дарогі.