Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

даба́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. што. Даглядзець да канца.

2. (звычайна з адмоўем), чаго. Угледзець, убачыць. Дзядзька Мікалай не такі чалавек, каб дзе якую навіну не дачуў ці чаго не дабачыў. Якімовіч.

дабе́гацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Многа бегаючы, нашкодзіць сабе, набыць якую‑н. непрыемнасць. — Пачакай, дабегаешся, галубок! Я яшчэ цябе ў [ту]рму пасаджу, — не сунімаўся Ціток. Лобан.

дабе́гчы, ‑бягу, ‑бяжыш, ‑бяжыць; ‑бяжым, ‑бежыце, ‑бягуць; пр. дабег, ‑ла; заг. дабяжы; зак.

Бягом дасягнуць якога‑н. месца; прыбегчы. Пакуль Лабановіч дабег да станцыі, яго парадкам пакрапіў дождж. Колас. Кравец дабег да суседняй вёскі і там астаўся начаваць. Чорны. // перан. Хутка рухаючыся, дасягнуць чаго‑н., данесціся (пра хвалі, гукі і пад.). [Вада] шырокаю стужкаю, хвалюючыся, бяжыць па нізкіх лагчынах, як бы хоча хутчэй дабегчы ў нейкі далёкі-далёкі край. Колас.

дабе́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дабяліць.

дабе́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дабельваць — дабяліць.

дабе́львацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дабяліцца.

2. Зал. да дабельваць.

дабе́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дабяліць.

дабёр,

гл. добры.

дабіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дабіцца.

2. Зал. да дабіваць.

дабіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дабіць.