вы́ясніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Тое, што і высветліць. [Назарэўскі:] — Я тут нядаўна, а ўжо многа чаго выясніў. Чорны. [Рылю і Талашу] трэба было на нешта наважыцца, выясніць сваё становішча, пазбавіцца гэтай няпэўнасці. Колас. Куніцкі ж скрозь быў спакойны. І ў спрэчку ўмешваўся толькі тады, калі нешта сам для сябе выясніў. Скрыган.
выясня́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да выясніцца.
2. Зал. да выясняць.
выясня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да выясніць.
выяўле́нне, ‑я, н.
Дзеянне і працэс паводле знач. дзеясл. выяўляць — выявіць.
выяўле́нчы, ‑ая, ‑ае.
Які дае магчымасць наглядна паказаць, адлюстраваць што‑н. Выяўленчыя сродкі.
•••
Выяўленчае мастацтва гл. мастацтва.
вы́яўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выявіць.
выяўля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да выявіцца.
2. Зал. да выяўляць (гл. выявіць).
выяўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да выявіць.
выя́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Відавочны для ўсіх; бясспрэчны. [Раман] зноў вандраваў у воласць і нёс на сваім твары выяўны смутак. Колас.
2. Выразны. Выяўны малюнак. Выяўны гоман.