Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выпадко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’явіўся, узнік выпадкова, нечакана; непрадугледжаны. Выпадковы спадарожнік. Выпадковы госць.

2. Які адбываецца ад выпадку да выпадку, не заўсёды. Выпадковыя наведванні. Выпадковыя заработкі.

3. Не агавораны пэўнымі правіламі, патрабаваннямі. Выпадковы рэпертуар. Выпадковыя назіранні. // Пра чалавека, які займае якое‑н. месца беспадстаўна.

4. Не абумоўлены непасрэднай прычынай. Выпадковы поспех.

5. Учынены без намеру. [Ягупла].. сказаў у прысутнасці прафесара лішняе і хацеў цяпер, каб словы ягоныя прафесар прыняў як выпадковыя. Галавач.

вы́паены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выпаіць.

вы́пазаваць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што.

Разм. Выстругаць паз.

вы́паіць, ‑паю, ‑паіш, ‑паіць; зак., каго.

Кормячы малаком, пойлам, узгадаваць. Выпаіць цяля.

выпа́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выпайваць.

выпа́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпаіць.

вы́пакладаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выпакладаць.

вы́пакладаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Кастрыраваць, вылегчаць. Выпакладаць жарабца.

вы́пакутаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выпакутаваць.

вы́пакутаваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

1. Перанесці многа пакут, гора. Хоць многа.. [Блецька] выпакутаваў і высумаваў, але ўсё мінулася, ён дасягнуў свайго. Чорны.

2. што. Дамагчыся чаго‑н. у пакутах.