Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́гада, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Карысць, прыбытак; разлік. На аснове ўзаемнай выгады. Двайная выгада. □ [Ціток:] — Якая ж выгада, пане мой, добраму гаспадару з гэтым лесам знацца, калі б заработку ніякага не было? Лобан.

2. Тое, што і выгода (у 1, 2 знач.). [Павел Сцяпанавіч:] — Тут, дзе павінна стварыцца затока, самая выгада для гусей і качак. Паслядовіч.

вы́гадаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выгадаваць.

вы́гадавацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

Дасягнуць сталага ўзросту; вырасці. Бацькоў сваіх Таццяна не ведала, яна выгадавалася ў дзіцячым доме. Васілёнак. — Тата, чаму мне не страшна ў лесе?.. — Таму, дачушка, — адказаў ляснік, — што ты ў лесе радзілася, выгадавалася і ўвесь час жывеш... Чарот.

вы́гадаваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго-што.

Даглядаючы, вырасціць. Выгадаваць сад. □ На руках у цёткі асталося шасцёра дзяцей, і яна ганарылася, што выгадавала іх, «вывела ў людзі». Шамякін. На пясках былых мы рыс пасеем, Выгадуем чайныя кусты. Панчанка.

вы́гаданы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выгадаць.

вы́гадаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Зберагчы шляхам эканомнай траты, разліку. Выгадаць кавалак тканіны пры раскроі. Выгадаць лішні рубель. // Атрымаць якую‑н. выгаду, перавагу ў чым‑н. Купляць білеты было позна. Поезд адыходзіў на Урэчча. Нам туды і трэба. Што ж, заплацім крыху штрафу, але выгадаем цэлыя суткі. Сташэўскі.

выга́двацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выгадваць.

выга́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выгадаць.

вы́гадна,

1. Прысл. да выгадны.

2. у знач. вык. Прыносіць выгаду, даваць карысць, прыбытак. Калгасу выгадна павялічыць пагалоўе жывёлы.

вы́гаднасць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць выгаднага. Выгаднасць птушкагадоўлі.