Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выбалбо́тванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выбалботваць — выбалбатаць.

выбалбо́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выбалбатаць.

вы́бар, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выбіраць — выбраць.

2. Аб тым, хто выбраны, што выбрана. Адобрыць чый-небудзь выбар.

3. Магчымасць выбраць. Багаты выбар тканін. □ Выбар ёлак быў багаты. Вочы дзяцей разбягаліся ва ўсе бакі. Бядуля.

•••

Без выбару — без разбору, не выціраючы. [Бядуля] чытаў усё цікавае, без выбару і плана. Каваленка.

(Прадаваць, аддаваць) на выбар — прадаваць, аддаваць з правам выбару.

вы́баранаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выбаранаваць.

вы́баранаваць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Старанна апрацаваць раллю, пасевы бараною. // Баранаваннем выдаліць з глебы што‑н. Выбаранаваць пырнік.

выбарано́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выбараноўваць.

выбарано́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выбаранаваць.

вы́барачны, ‑ая, ‑ае.

Не кожны, некаторы; не суцэльны, частковы. Выбарачны кантроль. □ Людзі не чакалі, пакуль роўна даспее.. жыта, а пачыналі жніво выбарачным парадкам, галоўным чынам на ўзгорках. Паслядовіч.

вы́барка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Выпіска з чаго‑н. Статыстычныя выбаркі. Выбаркі з твораў пісьменнікаў.

вы́барнасць, ‑і. ж.

Замяшчэнне пасад шляхам выбараў. Выбарнасць органаў кіравання і кантролю.