Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

асна́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

Уст. Займацца аснацтвам.

асна́шчанасць, ‑і, ж.

1. Забяспечанасць чаго‑н. снасцямі.

2. Забяспечанасць тэхнічнымі сродкамі, абсталяваннем. Тэхнічная аснашчанасць сельскай гаспадаркі.

асна́шчанне, ‑я, н.

Снасці, прылады, якімі што‑н. забяспечваецца; аснастка. Аснашчанне рыбалавецкага судна.

асна́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аснасціць.

аснашча́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да аснашчаць.

аснашча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аснасціць.

асна́шчванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. аснашчваць — аснасціць.

асна́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аснасціць.

аснашчэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. аснашчаць — аснасціць (у 2 знач.).

2. Тое, што і аснашчанне.

асне́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад аснежыць.

2. у знач. прым. Пакрыты снегам. А бярозы схілялі галіны На прасторны аснежаны шлях. Астрэйка. Аснежаныя зараснікі паблізу нагадвалі нейкі казачны лес. Хадкевіч.